Благодарственное письмо от Культурно-просветительской ассоциация белорусов в Иордании
Ад імя Арганізацыйнага Камітэта Культурна-асветніцкага аб’яднання беларусаў у Іарданіі, дазвольце падзякаваць усіх, хто падтрымаў Літаратурны онлайн праект «І сцерці памяць час ніколі не павінен: чытаем па-беларуску», прысвечаны Святу Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, і прыняў удзел са сваімі выдатнымі відэа ролікамі
Перш за ўсе, мы выказваем словы ўдзякі за падтрымку Амбасадзе Рэспублікі Беларусь у Сірыі (Ліване і Іарданіі па сумяшчальніцтве), а менавіта Другому сакратару Сапронаву Ўладзіславу, і таксама кандыдату ў Ганаровыя консулы Рэспублікі Беларусь у Іарданіі Доктару Абдэль Саламу Набулсі
У гэтым годзе Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Літаратурны музей Пятруся Броўкі, Музей-дача Васіля Быкава і Клічаўскі краязнаўчы музей дапамаглі нашым удзельнікам з вершамі і прозай, і таксама даслалі цудоўныя ролікі
Вельмі прыемна, што наш літаратурны праект зацікавіў таксама Цэнтральную дзяцычую бібліятэку горада Мінска, Дзіцячую бібліятэку і Цэнтральную бібліятэку горада Клічава, мы вельмі ўдзячныя
Нязменныя сябры праекта — паэты Цыбульский Константин і Lilia Santegra, разам са Stanislav Volodzka, парадавалі ўсіх нас сваімі прыгожымі вершамі
Ганарымся, што нават творчыя гурты, такія як: Студыя эстраднага вакалу «Соняшник» з Міргараду, Украіна; Фальклорны гурт «Куралачка» і Аб’яднанне па інтарэсах «Тэатральны «Расінка» з беларускага Клічава, падтрымалі нас сваімі выдатнымі відэа
Асабістая ўдзяка гораду Клічаву, што ў Магілеўскай вобласці, і яго цудоўным жыхарам Vladimir Vaaks
Самая вялікая падзяка, ведома ж, нашым далёкім землякам — беларусам замежжа, якія сардэчна любяць Беларусь і захоўваюць традыцыі Радзімы, негледзячы ні на што :
— Нарвскае беларускае таварыства «Сябры», Нарва, Эстонія;
— Беларускі цэнтр вучобы і развіцця «EVA-STUDIORUM», Талін, Эстонія;
— Беларускае культурна-асветніцкае таварыства «Уздым», Даўгаўпілс, Латвія;
— Беларуская суполка «Мара», Ліепая, Латвія;
— Беларускае нацыянальна-культурнае таварыства «Сябры», Чарнігаў, Украіна;
— Мікалаеўскае абласное нацыянальна-культурнае таварыства беларусаў «Голас Радзімы», Мікалаеў, Украіна;
— Культурнае аб’яднанне беларусаў у Ліване;
— Дыяспара беларусаў у Сірыі;
— Беларусы з Турцыі;
А таксама дарослыя і маленькія сябры Культурна-асветніцкага аб’яднання беларусаў у Іарданіі прыміце калі ласка нашу сардэчную падзяку!