Начинается фотофестиваль «Мы — разам! З любоўю да Беларусі»

Начинается фотофестиваль «Мы — разам! З любоўю да Беларусі»

Паважаныя сябры! Падчас анлайн-сустрэчы дамовіліся правесці фотафестываль «Мы — разам! З любоўю да Беларусі». Аб’яўляем пра яго пачатак!

Пазнаёмцеся з Палажэннем і да 01.09.2022 дасылайце работы на электронны адрас rcnk-1994@mail.ru з паметкай “На Фотафестываль “Мы – разам! З любоўю да Беларусі”. Чакаем з нецярпеннем, бо ведаем — вы таленавітыя, творчыя людзі, якія любяць Беларусь!

 

 

ПАЛАЖЭННЕ

Фотафестываль «Мы – разам! З любоўю да Беларусі» праводзіцца да Дня народнага адзінства (далей — Фотафестываль) з мэтай пашырэння інфармацыі пра Беларусь у Год гістарычнай памяці і пра ініцыятывы, накіраваныя на ўмацаванне адзінства беларускага народа, супрацоўніцтва з беларускай дыяспарай замежжа, аб’яднанне намаганняў і добрых спраў усіх, для каго сувязь з Радзімай – неад’емная частка жыцця.

Арганізатары Фотафестывалю

Парламенцкая рабочая група па справах беларусаў замежжа;

Міністэрства замежных спраў;

Апарат Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей;

Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур.

Партнёры Фотафестывалю

Партнёрамі Фотафестывалю на добраахвотнай аснове могуць выступаць запрошаныя Арганізатарамі да ўдзелу фізічныя і юрыдычныя асобы.

Намінацыі Фотафестывалю:

«Традыцый народных жывая крыніца»;

«Вялікая Перамога ў памяці пакаленняў»;

«Беларусь у маім сэрцы!».

Парадак прадстаўлення матэрыялаў на Фотафестываль

Матэрыялы падаюцца да 01.09.2022 прадстаўнікамі арганізацый беларускай дыяспары замежжа і жыхарамі Беларусі на электронны адрас rcnk-1994@mail.ru з паметкай “На Фотафестываль “Мы – разам! З любоўю да Беларусі”.

Фатаграфічныя работы дасылаюцца ў лічбавым варыянце з разрашэннем не менш за 300 dpi ў адпаведнасці з тэматыкай намінацый.

Здымкі суправаджаюцца ўказаннем назвы работы і намінацыі, прозвішча, імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) аўтара, а таксама арганізацыі беларусаў замежжа, якую прадстаўляе аўтар.

Па кожнай намінацыі прадстаўляецца не больш за пяць работ, якія могуць суправаджацца кароткай гісторыяй яе стварэння.

Падвядзенне вынікаў.

Работы размяшчаюцца Арганізатарамі на старонках «Беларусы свету» ў Фейсбук і Вконтакте, па завяршэнні паступлення афармляюцца ў электронны альбом і прадстаўляюцца шырокаму колу гледачоў.

Усе ўдзельнікі Фотафестывалю атрымаюць дыпломы. Аўтары найбольш зацікавіўшых арганізатараў Фотафестывалю работ будуць узнагароджаны, а іх фотаработы будуць прадстаўлены на выніковай выставе «Мы – разам! З любоўю да Беларусі», якая будзе экспанавацца ў г.Мінску ў межах святкавання Дня народнага адзінства.

Закладка Постоянная ссылка.

Обсуждение закрыто.