Национальная библиотека Беларуси проводит Литературный конкурс «Беларускi салавей»

Национальная библиотека Беларуси проводит Литературный конкурс «Беларускi салавей»

Нацыянальная бібліятэка Беларусі з 01 кастрычніка праводзіць літаратурны конкурс «Беларускі салавей», прымеркаваны да 135-годдзя пісьменніка Змітрака Бядулі.

Літаратурны конкурс арганізаваны ў рамках віртуальнага праекта «На хвалі часу, у плыні жыцця», які Нацыянальная бібліятэка Беларусі ажыццяўляе сумесна з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва і часопісам «Маладосць». Праект прымеркаваны да 100-годдзя літаратурнага аб’яднання пісьменнікаў і паэтаў «Маладняк», якое адыграла значную ролю ў развіцці беларускай літаратуры міжваенных гадоў.

Нацыянальная бібліятэка на сваім партале прадстаўляе інфармацыю пра выбітных асоб літаратурнага аб’яднання «Маладняк» (1923–1928) і яе актыўных дзеячаў. На дадзены момант распрацаваны 8 раздзелаў, прысвечаных В. Маракову, А. Бабарэку, Ул. Хадыку, Ул. Дубоўку, Кузьме Чорнаму, Я. Скрыгану, А. Александровічу, З. Бядулю. Праца над стварэннем асобных старонак удзельнікаў літаратурнага аб’яднання «Маладняк» працягваецца.

З мэтай пашырэння цікавасці да культуры Беларусі, папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры просім паспрыяць распаўсюджванню інфармацыі пра літературны конкурс і запрасіць прыняць удзел у ім усіх жадаючых.

Канцэпцыя літаратурнага конкурса «Беларускі салавей» знаходзяцца тут: Палажэнне аб конкурсе

Запрашаем пазнаёміцца з праектам «На хвалі часу, у плыні жыцця»

З павагай,

інфармацыйна-аналітычны аддзел Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Тэл. для даведак:  +37517 2932719, +37517 2932969

Е-mail: konkurs.nlb@gmail.com

Закладка Постоянная ссылка.

Обсуждение закрыто.