Праверце веданне беларускай мовы i зрабіце ўнёсак у гісторыю Беларусі!
Наша мова — вялікі скарб, каб захаваць яе, мы павінны думаць, размаўляць і пісаць па-беларуску. На працягу некалькіх гадоў праект «Агульная дыктоўка» дапамагае выказваць любоў да роднай мовы. Сёлета ў беларусаў з’явіцца гістарычная магчымасць не толькі падтрымаць наша культурнае багацце, але і памножыць яго.
За кожнага ўдзельніка дыктоўкі арганізатар праекта ААТ «Лідскае піва» пералічыць сродкі на набыццё новага экспаната для Лідскага замка.
Ліда — адзін з найцікавых гарадоў Беларусі, тут сярэднявечны замак суседзіць з інтэрактыўным Музеем лідскага бровара, праходзяць буйныя музычныя фэсты і рыцарскія турніры, таленавітыя мастакі, скульптары i пісьменнікі ствараюць сучасныя скарбы. З’яўленне новых экспанатаў — неабходны ўнёсак у нашу культуру дзеля яе захавання і развіцця i істотная нагода, каб наведаць сталіцу беларускага броварства.
Узяць удзел у дыктоўцы проста.
- Прайдзіце рэгістрацыю на сайце (гэта займае не больш за 5 хвілін).https: www.dyktouka.lidskae.by
- Напішыце дыктант 3 верасня 15:00
- Дадайце сваю работу ў асабісты кабінет.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца ад усіх ахвотных па ўсім свеце. Выдатнікі, якія напішуць дыктоўку на 8-10 балаў, атрымаюць запрашальныя бiлеты ў Музей лідскага бровара.
Чакаем вас на дыктоўцы! Падтрымаем родную мову?