Газета «Голас Радзiмы» пишет о нас — «Даніна павагі класікам»

Газета «Голас Радзiмы» пишет о нас — «Данiна павагi класiкам»

В газете «Голас Радзiмы» от 29 декабря 2020 года опубликована статья Председателя правления Центра учёбы и развития EVA-Studiorum, члена правления Центра национальных меньшинств «Радiзма» Нины Пээрна (страница 4)

https://zviazda.by/sites/default/files/gr-24-2020_small.pdf

ВЕСТКІ З ЗАМЕЖЖА Голас Радзімы аўторак, 29 снежня, 2020

ДЫЯСПАРА І МОЛАДЗЬ

Даніна павагі класікам

Ніна Пээрна з вучнем-дыпламантам

Традыцыйныя Дні беларускай культуры ў Таліне сёлета прысвячаліся 115-м угодкам народнага паэ та Беларусі Пятра Глебкі ды яго найтворчасці.  У­ Та­лі­не 12 снеж­ня за­вяр­шы­лі­ся Дні бе­ла­рус­кай куль­ту­ры “Бе­ла­рус­кі ка­лейда­скоп”, што пра­хо­дзі­лі ­ў ­шос­ты ўжо раз. Ла­дзіць іх Цэнтр па спра­вах на­цы­я­нальных мен­шас­цяў “Ра­дзі­ма”, ­і ­што­го­год мы пры­свя­ча­ем дні ад­на­му ­з ­бе­ла­рус­кіх паэтаў-­юбі­ля­раў. Зна­ё­мі­лі ра­ней жы­ха­роў Эсто­ніі­ з­ твор­час­цю Ян­кі Ку­па­лы, Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча, Пі­ме­на Пан­чан­кі, Паў­лю­ка Пра­ну­зы, Еў­да­кіі Лось.­ А ­сё­ле­та ўша­на­валі па­мяць Пят­ра Глеб­кі: цэнтр “Ра­дзі­ма” ­з пад­трым­кай Ам­ба­са­ды Бе­ла­ру­сі­ ў ­Эс­то­ніі пра­вёў тэ­ма­тыч­ныя ім­прэ­зы.­ У ­ве­рас­ні мы аб­вяс­ці­лі ан­лайн — ­кон­курс юных чы­тальні­каў “Ра­дзі­ма доб­рая мая…” ды кон­курс юных мас­та­коў “Вер­шы бе­ла­рус­ка­га паэ­та Пят­ра Глеб­кі ­ў­ ма­люн­ках”. Вя­до­ма­ ж,­та­кія ­ім­прэ­зы ­па­тра­бу­юць не­ма­лой ­ар­га­ні­за­цый­най­ дзей­нас­ці.­ Аднак ­у ­нас ­ёсць­ на­пра­ца­ва­ны ­до­свед,­ надзей­ныя­ парт­нё­ры­ —­ і­ гэ­та­ дае­ доб­ры плён.­ 5 ­снеж­ня­ ўжо ­быў­ за­ключ­ны ­этап ра­бо­ты ­жу­ры:­ ацэнь­ва­лі­ся ­ўсе ­22­ да­сланыя­ ві­дэа­сю­жэ­ты­ юных­ чы­таль­ні­каў­ з Эс­то­ніі, ­Бе­ла­ру­сі­ ды­ на­ват ­Іар­да­ніі. ­Бы­ло тры ­ўзрос­та­выя ­ка­тэ­го­рыі:­ 10–12, ­13–14 ­і 15–16­ га­доў.­ Са­бра­ла­ся ­жу­ры­ ў­ на­шым цэнт­ры ­ў ­Та­лі­не, ­пра­ца­ бы­ла ­ці­ка­вай­ ды ня­прос­тай:­ бо­ цёп­лыя,­ ду­шэў­ныя­ ві­дэа мы ­пра­гляд­ва­лі. ­Каб ­вы­зна­чыць ­леп­шых,­ звяр­та­лі ­ўва­гу ­на ­дэ­та­лі:­ уз­ро­вень ­вы­каналь­ніц­ка­га­ май­стэр­ства,­ ар­тыс­тызм,­ аб’­ём ­вер­ша ­з ­улі­кам ­уз­рос­ту ­чы­таль­ніка, ­вы­яў­лен­ча­-вы­раз­ныя­ срод­кі,­ умен­не пе­ра­даць ­мас­тац­кую­ каш­тоў­насць­ тво­ра. І ­ўжо­ 7­ снеж­ня­ за­вяр­шыў­ся кон­курс юных­ мас­та­коў:­ дзе­ці, ­пад­лет­кі­ з­ Эс­то­ніі,­ Ра­сіі,­ Бе­ла­ру­сі­ ды­ Іта­ліі­ пе­ра­да­ва­лі­ ў­ малюн­ках ­(па­сту­пі­ла­ 90 ­ра­бот!) ­свае ­па­чуцці,­ дум­кі,­ аса­цы­я­цыі,­ што­ ўзні­ка­юць ­пры чы­тан­ні­ вер­шаў­ Пят­ра­ Глеб­кі.­ Коль­кі роз­ных, ­не­паў­тор­ных ­тво­раў ­­ат­ры­ма­ла­ся ўрэш­це! ­Вы­дат­ную ­ка­лек­цыю ­ма­люн­каў па­вод­ле­ вер­шаў­ ва­ен­на­га­ ча­су­ да­сла­лі нам­ з Дзі­ця­чай ­мас­тац­кай ­шко­лы ­Но­ваураль­ска­ (Ра­сія).­ Італь­ян­скія­ дзе­ці­ маля­ва­лі­ пры­го­жыя­ бе­ла­рус­кія­ края­ві­ды.­ Шмат­ ра­бот­ эс­тон­скіх ­школь­ні­каў­ прысве­ча­ны ­пры­ро­дзе,­ по­рам ­го­да­—­і ­гэ­та­ ж тэ­ма­ты­ка паэ­зіі­ май­стра. У ­скла­дзе ­жу­ры ­кон­кур­са ў­воч­на­ ды ан­лайн­ пра­ца­ва­лі­ Аляк­сей ­Зуб­ко­ (Пер­шы сак­ра­тар­ Ам­ба­са­ды­ Бе­ла­ру­сі­ ў ­Эс­то­ніі),­ Ма­ры­на­ Ка­ча­на­ва­ (жон­ка­ Ам­ба­са­дара­ Бе­ла­ру­сі­ ў­ Эс­то­ніі),­ Кэт­лін­ Ба­ла­бу­ха­ (стар­шы­ня­ праў­лен­ня­ ЦНМ­ “Ра­дзі­ма”),­ Ге­надзь ­Яль­цоў ­(жы­ва­пі­сец,­ ча­лец­ Кохтла­-Ярв­скай­ су­пол­кі­ мас­та­коў,­ Аб’­яд­нання ­рус­кіх ­мас­та­коў ­Эс­то­ніі­ ды ­ча­лец­ Асацы­я­цыі­ рус­кіх ­мас­та­коў­ Па­ры­жа),­ Але­на Мі­ро­на­ва-­Яль­цо­ва­ (мас­тач­ка,­ ся­бар­ та­варыст­ва­ “Причудье”),­ Воль­га­ Ка­на­но­віч­ (вы­клад­чы­ца ­рус­кай ­мо­вы ­з­ 48­-й­ шко­лы Мін­ска),­ Ка­ця­ры­на­ Кры­ва­руч­ка ­(вы­кладчы­ца­ рус­кай­ мо­вы­ з­ эс­тон­скай­ шко­лы),­ Але­на­ Пэ­эр­на ­(прад­стаў­ні­ца ­баць­коў­скага ­ка­мі­тэ­та­ Бе­ла­рус­кай­ ня­дзель­най­ школы­ “Бус­лі­кі”,­ Эс­то­нія), ­а­ так­са­ма­ Свят­лана ­Мін­тус ­ды ­На­тал­ля­ Фе­да­рук. За­вяр­шаль­най­ ім­прэ­зай­ дзён­ ста­ла Му­зыч­на­-паэ­тыч­ная ­ве­ча­ры­на ­“Мой ­родны­ край,­ мая ­ка­лыс­ка…”­—­яна ­пра­хо­дзіла­ ў­ Цэнт­ры ­куль­ту­ры­ Ным­ме­ ў­ Та­лі­не.­ На­жаль,­ з­-за ­пан­дэ­міі­ мы­змаг­лі­ на­ свя­та за­пра­сіць­ толь­кі ­пе­ра­мож­цаў ­кон­кур­саў­ з баць­ка­мі­ ды ­пе­да­го­га­мі-­кі­раў­ні­ка­мі.­ Адкрыц­цём­ вы­ста­вы­ дзі­ця­чых­ ма­люн­каў па­ча­ло­ся­ бе­ла­рус­кае­ свя­та.­ З­ ві­таль­ным сло­вам ­на­ вер­ні­са­жы ­вы­сту­піў ­дып­ла­мат Аляк­сей­ Зуб­ко,­ ад ­імя ­бе­ла­рус­кай­ Ам­баса­ды ўру­чыў­ гра­ма­ты, ­кні­гі ­пе­ра­мож­цам кон­кур­су­ юных­ чы­таль­ні­каў.­ Ад­ ЦНМ­ “Ра­дзі­ма”­ пе­ра­мож­цам­ у­ кон­кур­се­ малюн­каў­ бы­лі ­ўру­ча­ны ­гра­ма­ты,­ су­ве­ні­ры. На ­ве­ча­ры­не­ я ­зна­ё­мі­ла­ гас­цей­ з ­жыццём ­і ­твор­час­цю­ Пят­ра­ Глеб­кі,­ пры­чым прэ­зен­та­цыя­ ілюст­ра­ва­ла­ся­ кон­курс­нымі­ ма­люн­ка­мі.­Пра­нік­нё­на­ гу­ча­лі­ вер­шы юбі­ля­ра­ з­ вус­наў­ пе­ра­мож­цаў­ кон­кур­су чы­таль­ні­каў­ з­ Эс­то­ніі:­ Ары­ны­Раж­ко­вай,­ Ла­рэн­за­ Пук­ка­ (Бе­ла­рус­кая­ ня­дзель­ная шко­ла­ “Бус­лі­кі”),­ Мак­сі­ма­ За­азёр­ска­га­ (Та­лін­ская­ асноў­ная­ шко­ла),­ Вік­то­рыі Ша­па­вал ­(Кла­а­гас­кая ­шко­ла­ Хар’­юс­ка­га па­ве­та). ­Упры­го­жы­лі­ свя­та­ й ­му­зыч­ныя ну­ма­ры­ на­шых­ бе­ла­рус­кіх­ сяб­роў­ з­ Эсто­ніі:­ ан­самб­ля­ Бе­ла­рус­ка­га­ та­ва­рыст­ва­ “Ялін­ка”­ (Ма­ар­ду),­ Люд­мі­лы­ Да­лговай­ (Тар­тус­кае­ бе­ла­рус­кае­ та­ва­рыст­ва­ “Спад­кі”).­ Хо­ра­ша­ вы­сту­пі­лі­ й­ дзет­кі­ з Бе­ла­рус­кай ­ня­дзель­най­ шко­лы­ “Бус­лі­кі”. За­вяр­шы­лі­ мы­ свя­та­ дэ­гус­та­цы­яй страў ­бе­ла­рус­кай­ кух­ні, ­якія­ пры­га­та­ва­лі Кэт­лін­ Ба­ла­бу­ха­ ды­ яе­ сяб­роў­кі.­ Дзя­куй вам,­ ша­ноў­ныя­ гас­па­дынь­кі!­ Усе­ змаг­лі ад­ве­даць­ і­ дра­ні­кі, ­і­ баб­ку, ­і­ каў­ба­сы. Дзя­ку­ем­ усім ­кан­кур­сан­там, ­іх ­пе­даго­гам-­кі­раў­ні­кам,­ удзель­ні­кам,­ гас­цям,­ баць­кам­ ды­ ар­га­ні­за­та­рам­ за­ ак­тыў­ную ці­ка­васць­ да­ твор­час­ці­ на­род­на­га­ паэ­та Бе­ла­ру­сі ­Пят­ра­ Глеб­кі.­ Спа­дзя­ем­ся, ­трады­цыя­ Дзён ­бе­ла­рус­кай­ куль­ту­ры ­ў­ нас пра­доў­жыц­ца,­так ­што ­май­це ­тое ­на­ ўвазе­—­і­ да­лу­чай­це­ся ­ў­ на­ступ­ным ­го­дзе­ да на­шых­ твор­чых ­пра­ек­таў.

Ні­на­ Пэ­эр­на,­ Цэнтр ­на­цы­я­наль­ных­ ­мен­шас­цяў­ “Ра­дзі­ма”, ­Эс­то­нія

Закладка Постоянная ссылка.

Обсуждение закрыто.