Национальная библиотека Беларуси проводит Литературный конкурс “Беларускi салавей”
Нацыянальная бібліятэка Беларусі з 01 кастрычніка праводзіць літаратурны конкурс “Беларускі салавей”, прымеркаваны да 135-годдзя пісьменніка Змітрака Бядулі.
Літаратурны конкурс арганізаваны ў рамках віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, які Нацыянальная бібліятэка Беларусі ажыццяўляе сумесна з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва і часопісам “Маладосць”. Праект прымеркаваны да 100-годдзя літаратурнага аб’яднання пісьменнікаў і паэтаў “Маладняк”, якое адыграла значную ролю ў развіцці беларускай літаратуры міжваенных гадоў.
Нацыянальная бібліятэка на сваім партале прадстаўляе інфармацыю пра выбітных асоб літаратурнага аб’яднання “Маладняк” (1923–1928) і яе актыўных дзеячаў. На дадзены момант распрацаваны 8 раздзелаў, прысвечаных В. Маракову, А. Бабарэку, Ул. Хадыку, Ул. Дубоўку, Кузьме Чорнаму, Я. Скрыгану, А. Александровічу, З. Бядулю. Праца над стварэннем асобных старонак удзельнікаў літаратурнага аб’яднання “Маладняк” працягваецца.
З мэтай пашырэння цікавасці да культуры Беларусі, папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры просім паспрыяць распаўсюджванню інфармацыі пра літературны конкурс і запрасіць прыняць удзел у ім усіх жадаючых.
Канцэпцыя літаратурнага конкурса “Беларускі салавей” знаходзяцца тут: Палажэнне аб конкурсе
Запрашаем пазнаёміцца з праектам “На хвалі часу, у плыні жыцця”
З павагай,
інфармацыйна-аналітычны аддзел Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Тэл. для даведак: +37517 2932719, +37517 2932969
Е-mail: konkurs.nlb@gmail.com