(Русский) Праверце веданне беларускай мовы i зрабіце ўнёсак у гісторыю Беларусі!

Vabandame, see kanne on saadaval ainult %LANG : ja %. For the sake of viewer convenience, the content is shown below in the alternative language. You may click the link to switch the active language.

Праверце веданне беларускай мовы i зрабіце ўнёсак у гісторыю Беларусі!

Наша мова — вялікі скарб, каб захаваць яе, мы павінны думаць, размаўляць і пісаць па-беларуску. На працягу некалькіх гадоў праект «Агульная дыктоўка» дапамагае выказваць любоў да роднай мовы. Сёлета ў беларусаў з’явіцца гістарычная магчымасць не толькі падтрымаць наша культурнае багацце, але і памножыць яго.

За кожнага ўдзельніка дыктоўкі арганізатар праекта ААТ «Лідскае піва» пералічыць сродкі на набыццё новага экспаната для Лідскага замка.

Ліда — адзін з найцікавых гарадоў Беларусі, тут сярэднявечны замак суседзіць з інтэрактыўным Музеем лідскага бровара, праходзяць буйныя музычныя фэсты і рыцарскія турніры, таленавітыя мастакі, скульптары i пісьменнікі ствараюць сучасныя скарбы. З’яўленне новых экспанатаў — неабходны ўнёсак у нашу культуру дзеля яе захавання і развіцця i істотная нагода, каб наведаць сталіцу беларускага броварства.

Узяць удзел у дыктоўцы проста.

  • Прайдзіце рэгістрацыю на сайце (гэта займае не больш за 5 хвілін).https: www.dyktouka.lidskae.by
  • Напішыце дыктант 3 верасня 15:00
  • Дадайце сваю работу ў асабісты кабінет.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца ад усіх ахвотных па ўсім свеце. Выдатнікі, якія напішуць дыктоўку на 8-10 балаў, атрымаюць запрашальныя бiлеты ў Музей лідскага бровара.

Чакаем вас на дыктоўцы! Падтрымаем родную мову?

Bookmark the permalink.

Comments are closed.