Посольство Республики Беларусь в Эстонии
Галерея “Изопарк”
ГБУК г. Москвы «Объединение «Выставочные залы Москвы»
Средняя школа №48 г. Минска
Уважаемые коллеги, дорогие друзья!
Поздравляем вас с 8 Марта – Международным женским днем!
Пусть этот весенний праздник принесет с собой радость, много нежных и добрых слов!
Примите искренние пожелания здоровья, благополучия, процветания, гармонии и удачи!
Нарвскае беларускае таварыства «Сябры»
Шаноўныя жанчыны!
Шчыра віншуем Вас з цудоўным вясновым святам 8 Сакавіка!
Гэты дзень сімвалізуе дабрыню, мудрасць і духоўную сілу цудоўнай палавіны чалавецтва – Жанчыны! Цяжка ўявіць сабе свет без тых, хто стагоддзямі выносіў на сваіх плячах цяжар
дамашняга быту, маўкліва хаваў у сваім сэрцы скаргі і праблемы сваіх блізкіх, заўсёды быў гатовы падставіць свае рукі, каб падтрымаць дарагіх людзей, не даць ім упасці, прыняць удар па ім на сябе.
Няхай у гэты святочны дзень Ваш дом будзе напоўнены сонцам і кветкамі, сваякі акружаць Вас клопатам і цяплом, сябры падораць увагу і станоўчыя эмоцыі, а мабільны тэлефон не сціхае ад віншавальных званкоў і святочных SMS! Ад усёй душы жадаем міра і цяпла Вашаму дому, моцнага ўсім здароўя, душэўнага спакою, поспехаў ва ўсіх справах, сямейнага
дабрабыту, пяшчоты, кахання, цудоўнага настрою! Заставайцеся такімі ж прыгожымі, радуйцеся жыццю і дарыце радасць людзям, якія Вас акружаюць!
З найлепшымі пажаданнямі,
Нарвскае беларускае таварыства «Сябры»