Газета “Голас Радзiмы” пишет о нас – “Данiна павагi класiкам”
В газете “Голас Радзiмы” от 29 декабря 2020 года опубликована статья Председателя правления Центра учёбы и развития EVA-Studiorum, члена правления Центра национальных меньшинств “Радiзма” Нины Пээрна (страница 4)
https://zviazda.by/sites/default/files/gr-24-2020_small.pdf
ВЕСТКІ З ЗАМЕЖЖА Голас Радзімы аўторак, 29 снежня, 2020
ДЫЯСПАРА І МОЛАДЗЬ
Даніна павагі класікам
Ніна Пээрна з вучнем-дыпламантам
Традыцыйныя Дні беларускай культуры ў Таліне сёлета прысвячаліся 115-м угодкам народнага паэ та Беларусі Пятра Глебкі ды яго найтворчасці. У Таліне 12 снежня завяршыліся Дні беларускай культуры “Беларускі калейдаскоп”, што праходзілі ў шосты ўжо раз. Ладзіць іх Цэнтр па справах нацыянальных меншасцяў “Радзіма”, і штогогод мы прысвячаем дні аднаму з беларускіх паэтаў-юбіляраў. Знаёмілі раней жыхароў Эстоніі з творчасцю Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Пімена Панчанкі, Паўлюка Пранузы, Еўдакіі Лось. А сёлета ўшанавалі памяць Пятра Глебкі: цэнтр “Радзіма” з падтрымкай Амбасады Беларусі ў Эстоніі правёў тэматычныя імпрэзы. У верасні мы абвясцілі анлайн – конкурс юных чытальнікаў “Радзіма добрая мая…” ды конкурс юных мастакоў “Вершы беларускага паэта Пятра Глебкі ў малюнках”. Вядома ж,такія імпрэзы патрабуюць немалой арганізацыйнай дзейнасці. Аднак у нас ёсць напрацаваны досвед, надзейныя партнёры — і гэта дае добры плён. 5 снежня ўжо быў заключны этап работы журы: ацэньваліся ўсе 22 дасланыя відэасюжэты юных чытальнікаў з Эстоніі, Беларусі ды нават Іарданіі. Было тры ўзроставыя катэгорыі: 10–12, 13–14 і 15–16 гадоў. Сабралася журы ў нашым цэнтры ў Таліне, праца была цікавай ды няпростай: бо цёплыя, душэўныя відэа мы праглядвалі. Каб вызначыць лепшых, звярталі ўвагу на дэталі: узровень выканальніцкага майстэрства, артыстызм, аб’ём верша з улікам узросту чытальніка, выяўленча-выразныя сродкі, уменне перадаць мастацкую каштоўнасць твора. І ўжо 7 снежня завяршыўся конкурс юных мастакоў: дзеці, падлеткі з Эстоніі, Расіі, Беларусі ды Італіі перадавалі ў малюнках (паступіла 90 работ!) свае пачуцці, думкі, асацыяцыі, што ўзнікаюць пры чытанні вершаў Пятра Глебкі. Колькі розных, непаўторных твораў атрымалася ўрэшце! Выдатную калекцыю малюнкаў паводле вершаў ваеннага часу даслалі нам з Дзіцячай мастацкай школы Новауральска (Расія). Італьянскія дзеці малявалі прыгожыя беларускія краявіды. Шмат работ эстонскіх школьнікаў прысвечаны прыродзе, порам года—і гэта ж тэматыка паэзіі майстра. У складзе журы конкурса ўвочна ды анлайн працавалі Аляксей Зубко (Першы сакратар Амбасады Беларусі ў Эстоніі), Марына Качанава (жонка Амбасадара Беларусі ў Эстоніі), Кэтлін Балабуха (старшыня праўлення ЦНМ “Радзіма”), Генадзь Яльцоў (жывапісец, чалец Кохтла-Ярвскай суполкі мастакоў, Аб’яднання рускіх мастакоў Эстоніі ды чалец Асацыяцыі рускіх мастакоў Парыжа), Алена Міронава-Яльцова (мастачка, сябар таварыства “Причудье”), Вольга Канановіч (выкладчыца рускай мовы з 48-й школы Мінска), Кацярына Крываручка (выкладчыца рускай мовы з эстонскай школы), Алена Пээрна (прадстаўніца бацькоўскага камітэта Беларускай нядзельнай школы “Буслікі”, Эстонія), а таксама Святлана Мінтус ды Наталля Федарук. Завяршальнай імпрэзай дзён стала Музычна-паэтычная вечарына “Мой родны край, мая калыска…”—яна праходзіла ў Цэнтры культуры Нымме ў Таліне. Нажаль, з-за пандэміі мызмаглі на свята запрасіць толькі пераможцаў конкурсаў з бацькамі ды педагогамі-кіраўнікамі. Адкрыццём выставы дзіцячых малюнкаў пачалося беларускае свята. З вітальным словам на вернісажы выступіў дыпламат Аляксей Зубко, ад імя беларускай Амбасады ўручыў граматы, кнігі пераможцам конкурсу юных чытальнікаў. Ад ЦНМ “Радзіма” пераможцам у конкурсе малюнкаў былі ўручаны граматы, сувеніры. На вечарыне я знаёміла гасцей з жыццём і творчасцю Пятра Глебкі, прычым прэзентацыя ілюстравалася конкурснымі малюнкамі.Пранікнёна гучалі вершы юбіляра з вуснаў пераможцаў конкурсу чытальнікаў з Эстоніі: АрыныРажковай, Ларэнза Пукка (Беларуская нядзельная школа “Буслікі”), Максіма Заазёрскага (Талінская асноўная школа), Вікторыі Шапавал (Клаагаская школа Хар’юскага павета). Упрыгожылі свята й музычныя нумары нашых беларускіх сяброў з Эстоніі: ансамбля Беларускага таварыства “Ялінка” (Маарду), Людмілы Далговай (Тартускае беларускае таварыства “Спадкі”). Хораша выступілі й дзеткі з Беларускай нядзельнай школы “Буслікі”. Завяршылі мы свята дэгустацыяй страў беларускай кухні, якія прыгатавалі Кэтлін Балабуха ды яе сяброўкі. Дзякуй вам, шаноўныя гаспадынькі! Усе змаглі адведаць і дранікі, і бабку, і каўбасы. Дзякуем усім канкурсантам, іх педагогам-кіраўнікам, удзельнікам, гасцям, бацькам ды арганізатарам за актыўную цікавасць да творчасці народнага паэта Беларусі Пятра Глебкі. Спадзяемся, традыцыя Дзён беларускай культуры ў нас прадоўжыцца,так што майце тое на ўвазе—і далучайцеся ў наступным годзе да нашых творчых праектаў.
Ніна Пээрна, Цэнтр нацыянальных меншасцяў “Радзіма”, Эстонія